Гэты разьдзел раскажа, як пачаць карыстацца Gitʼам. Спачатку мы растлумачым асновы інструмэнтаў кіраваньня вэрсіямі, тады разьбяромся, як усталяваць Git на сваёй сыстэме і, урэшце, як яго наладзіць і пачаць зь ім працаваць. Пад канец гэтага разьдзела вы будзеце разумець нашто ўвогуле патрэбен Git, што ён дасьць вам, і як яго наладжваць.